Ведаць каранi, памятаць продкаў

15.12.2023
Вучнi 6 "Б", 7 "Б" i 8 "Г" класаў наведалi этнаграфiчны музей “Хата ў жыцці беларуса”. Музей – структурнае падраздзяленне ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Наваполацка”. Музей быў заснаваны ў 1992 годзе на базе сярэдняй школы №5 г. Наваполацка. Пачатак існаванню музея паклаў М.У. Каменка, які на той час быў дырэктарам школы. Разам з аднадумцамі ён перавёз на тэрыторыю школы драўляны зруб сялянскай хаты. Працягнулі ініцыятыву развіцця і дзейнасці музея Л.Ф. Антонава, дырэктар школы, настаўнік пачатковых класаў Г.А. Геранок, настаўнік гісторыі Г.Ч. Сугакова, якая займалася з вучнямі экскурсійнай, даследчай і краязнаўчай дзейнасцю. Сёння кіраўнік музея - Мешчаракова Людміла Уладзіміраўна. Кожны павінен ведаць свае карані, культуру, традыцыі, звычаі і абрады свайго народа. Гэта дапамагае чалавеку цвёрда стаяць на зямлі і ганарыцца сваім паходжаннем. Такой асобе не сорамна. Такая асоба бачыць каштоўнасць спадчыны, выпакутаванай папярэднікамі.